“#Сухі люты” (BY)

Мы ўсе малайцы, прайшлі #крама05, і цяпер заклікаем далучыцца да акцыі Сухі Люты!

Мы ўсе разумеем, што кошт спіртнога ці тытунёвых вырабаў складаецца з некалькі складнікаў:

  • уласна выдаткі на вытворчасць (заробкі, амартызацыя, выдаткі на энергію, лагістыку, маркетынг і г.д.)
  • прыбытак
  • падаткі, ПДВ уключна
  • акцызы

Акцызы — гэта адна з крыніц прыбыткаў бюджэту, значыць, чым больш беларусы п’юць, тым больш акцызаў ідзе ў эспубліканскі бюджэт.

У 2020 акцызы (алкаголь, тытунёвыя вырабы, паліва) складаюць 14,3 адсоткаў рэспубліканскага бюджэту

Зараз ужыванне алкаголю і цыгарэт — гэта двайны ўдар па печані.

Чаму гэта двайны ўдар?

  1. Першы раз ты б’еш па сваёй печані спіртам.
  2. Другі раз ты б’еш па печані дручкай АМАПу, якому плацяць з бюджэту.

Беларусы здзіўляюць увесь свет. Наш пратэст — прыклад мірнага супрацьстаяння злу, у гэтым годзе мы ўсё пазнаёміліся і ведаем, што мы нянудныя, мы свабодныя, што мы ўмеем ствараць, ўмеем жартаваць, “ганяць ва ўсю моц”, мы можам быць салідарнымі і дапамагаць адзін аднаму

«Зараз ужыванне алкаголю і цыгарэт — гэта двайны ўдар па печані.»

Беларусы неверагодныя!

Мы цэнім сваё здароўе — у будучыні нам трэба будзе «ганяць ва ўсю моц», каб перазапусціць дзяржаву і зрабіць Беларусь свабоднай і шчаслівай.

Двайны ўдар па печані ў выглядзе акцызаў

Дзяржава непразрыста і неэфектыўна расходуе сплачаныя намі падаткі, пошліны і акцызы, таму складана сабе ўявіць, што мы, ужываючы алкаголь зараз, прыносім карысць свайму здароўю і эканоміцы краіны.


Дык што ж нам каштуе адмовіцца ад алкаголю і тытуню на адзін месяц? Асабліва, калі мы разумеем, што мы можам паслаць моцны сігнал усім, хто ўсё яшчэ сумняваецца ў нашай рашучасці прывесці Беларусь да свабоды і шчасця.

«Дык што ж нам каштуе адмовіцца ад алкаголю і тытуню на адзін месяц?»

Мы ўпэўненыя, што можам!

Што мы прапаноўваем?

Мы прапаноўваем па магчымасці цалкам адмовіцца ад алкаголю і цыгарэт на месяц з 01.02.2021 да 28.02.2021, г.зн. на цэлы люты

Удзельнічаць можа кожны, далучыцца можна ў любы момант і пасля 01.02.2021.

Усё вельмі проста — не трэба браць пошту ці тэлеграф, трэба не купляць алкаголь і цыгарэты, а таксама:

  • расказаць сябрам і сваякам аб акцыі
  • паставіць рамку на аватарку ў сацсетках
  • ужываць хэштэгі акцыі #сухілюты
  • распаўсюджваць інфармацыю сярод знаёмых

Мы тэарэтычна можам ашчадзіць на акцызах

Што гэта дасць?

Люты без алкаголю і тытуню нам дасць:

  • Кожнаму амапаўцу мінус цукеркі на Новы год
  • Кожнаму бусу або аўтазаку — больш эканамічнае кіраванне
  • Кожнаму следчаму — бяднейшы карпаратыў
  • Кожнаму суддзі — менш прэмію
  • Кожнаму сілавіку — сумны настрой

А нам, беларусам, люты без алкаголю і тытуню гэта дасць здароўе і добры настрой!

Нашыя свабода і шчасце, хоць і “клапотнае дзельцэ”, але мы гатовыя “ганяць за іх ва ўсю моц”!

«А нам, беларусам, снежань без алкаголю і тытуню гэта дасць здароўе і добры настрой

Беларусы кожны дзень робяць подзвігі!

Беларусы, мы здольныя!