Аранжавы спіс/Оранжевый список

Дзецюкі!

Учора мы вымушаныя былі ўключыць вытворцу сыркоў з дзяўчынкай (ака Гармалзавод 1)  у спіс непажаданых, бо на прадпрыемстве ціснуць на працаўнікоў, каб тыя падпісвалі кабальныя дамовы аб калектыўнай адказнасці, ці звальняліся праз нязгоду.

Нашыя карыстальнікі пішуць, што няма зараз малочных вытворцаў, каго можна браць. У Краме існуе аранжавы спіс: гэта вытворцы, з большага гэта дзяржаўныя прадпрыемствы, на рашэнні каторых моцна ўплывае ўлада. 
Мы лічым, што калі ўмоўны малаказавод не кічыцца актыўнай падтрымкай улады, т.б. ня посціць навіны пра ўсялякія пра вэнэсы, ці ўдзел у дэманстрацыях, актыўную падтрымку карных структур і г.д., то ён мае быць у аранжавым спісе, не ў чырвоным.

Мы лічым, што калі няма падобных тавараў ад вытворцаў з незапляманай рэпутацыяй, то можна набываць тавары вытворцаў з аранжавага спісу. Карыстайцеся Крамай для праверкі, насамрэч, выбар не такі ўжо малы, асабліва ў горадзе 1067 і абласных цэнтрах Сінявокай.

І хоць на словах улады даюць заднюю, мы пакуль не маем гарантый, што патрабаванні працоўных выкананыя, таму ГМ1 застаецца ў чырвоным спісе.

#ціснемнасырок


Дзецюкі!

Вчера нам пришлось включить производителя сырков с девочкой (Гормолзавод 1)  в ​​список нежелательных, потому что компания требует от рабочих подписать кабальные договоры о коллективной ответственности или уволиться из-за разногласий. 
Наши пользователи пишут, что сейчас нет производителей молочной продукции, которых можно брать с чистой совестью. 


В Краме есть оранжевый список: это  компании или производители, в основном государственные предприятия, на решения которых сильно влияет государство. 
Мы считаем, что если условный молокозавод не хвастается активной поддержкой власти, например, всевозможными новостями о ВНС, участием в демонстрациях, активной поддержкой карательных структур и т. д., то он должен быть в оранжевом списке, а не в красном.

Мы считаем, что если нет аналогичных товаров от производителей с безупречной репутацией, то можно спокойно покупать товары из оранжевого списка. 

Пользуйтесь Крамой для проверки, ведь, на самом деле выбор не такой уж и маленький, особенно в городе 1067 и областных центрах Синеокой.

И хотя власти дают заднюю, у нас нет гарантий, что требования рабочих будут выполнены, ГМ1 остаётся в красном списке.

#ціснемнасырок

%d такие блоггеры, как: