Мы ўсе разумеем, што кошт спіртнога ці тытунёвых вырабаў складаецца з некалькі складнікаў:
- уласна выдаткі на вытворчасць (заробкі, амартызацыя, выдаткі на энергію, лагістыку, маркетынг і г.д.)
- прыбытак
- падаткі, ПДВ уключна
- акцызы
Акцызы — гэта адна з крыніц прыбыткаў бюджэту, значыць, чым больш беларусы п’юць, тым больш акцызаў ідзе ў эспубліканскі бюджэт.
У 2020 акцызы (алкаголь, тытунёвыя вырабы, паліва) складаюць 14,3 адсоткаў рэспубліканскага бюджэту
Зараз ужыванне алкаголю і цыгарэт — гэта двайны ўдар па печані.
Чаму гэта двайны ўдар?
- Першы раз ты б’еш па сваёй печані спіртам.
- Другі раз ты б’еш па печані дручкай АМАПу, якому плацяць з бюджэту.
Беларусы здзіўляюць увесь свет. Наш пратэст — прыклад мірнага супрацьстаяння злу, у гэтым годзе мы ўсё пазнаёміліся і ведаем, што мы нянудныя, мы свабодныя, што мы ўмеем ствараць, ўмеем жартаваць, “ганяць ва ўсю моц”, мы можам быць салідарнымі і дапамагаць адзін аднаму
«Зараз ужыванне алкаголю і цыгарэт — гэта двайны ўдар па печані.»
Беларусы неверагодныя!
Мы цэнім сваё здароўе — у будучыні нам трэба будзе «ганяць ва ўсю моц», каб перазапусціць дзяржаву і зрабіць Беларусь свабоднай і шчаслівай.
Двайны ўдар па печані ў выглядзе акцызаў
Дзяржава непразрыста і неэфектыўна расходуе сплачаныя намі падаткі, пошліны і акцызы, таму складана сабе ўявіць, што мы, ужываючы алкаголь зараз, прыносім карысць свайму здароўю і эканоміцы краіны.
Дык што ж нам каштуе адмовіцца ад алкаголю і тытуню на адзін месяц? Асабліва, калі мы разумеем, што мы можам паслаць моцны сігнал усім, хто ўсё яшчэ сумняваецца ў нашай рашучасці прывесці Беларусь да свабоды і шчасця.
«Дык што ж нам каштуе адмовіцца ад алкаголю і тытуню на адзін месяц?»
Мы ўпэўненыя, што можам!
Што мы прапаноўваем?
Мы прапаноўваем па магчымасці цалкам адмовіцца ад алкаголю і цыгарэт на месяц з 01.12.2020 да 31.12.2020, г.зн. на цэлы снежань, каб пад Новы год адкаркаваць бутэлечку пеністага!
Удзельнічаць можа кожны, далучыцца можна ў любы момант і пасля 01.12.2020.
Усё вельмі проста — не трэба браць пошту ці тэлеграф, трэба не купляць алкаголь і цыгарэты, а таксама:
- расказаць сябрам і сваякам аб акцыі
- паставіць рамку на аватарку ў сацсетках
- ужываць хэштэгі акцыі #крама05
- распаўсюджваць улёткі (гл. долу)
Мы тэарэтычна можам ашчадзіць на акцызах

Што гэта дасць?
Снежань без алкаголю і тытуню нам дасць:
- Кожнаму амапаўцу мінус цукеркі на Новы год
- Кожнаму бусу або аўтазаку — больш эканамічнае кіраванне
- Кожнаму следчаму — бяднейшы карпаратыў
- Кожнаму суддзі — менш прэмію
- Кожнаму сілавіку — сумны настрой
А нам, беларусам, снежань без алкаголю і тытуню гэта дасць здароўе і добры настрой!
Магчыма, шмат хто з нас, беларусаў, узгадае пра чаканне свята падчас Адвэнту ці Каляднага паста (Піліпаўка). Адвэнт або Піліпаўка — выдатны момант падарыць сваю любоў сям’і, блізкім і ўсім беларусам!
Нашыя свабода і шчасце, хоць і “клапотнае дзельцэ”, але мы гатовыя “ганяць за іх ва ўсю моц”!
«А нам, беларусам, снежань без алкаголю і тытуню гэта дасць здароўе і добры настрой!»
Беларусы кожны дзень робяць подзвігі!
Беларусы, мы здольныя!
Націскайце кнопку «Бяру ўдзел», раздзеле «Навіны», у прыладзе Крама — так мы разам будзем дакладна ведаць колькі нас!