Што рабіць?


Што я асабіста магу зрабіць?

Пытанне, што я магу асабіста зрабіць у сітуацыі, калі вуліцы пустыя, калі журналісты і актывісты знаходзяцца пад прэсам і не могуць выконваць сваю працу, легітымные і мае права на існаванне.

Галоўнае, што мы можам зрабіць - не разбівацца ў роспачы. Роспач - галоўны хаўруснік акупанта. Акупанты менавіта гэтага й дабіваюцца.

Мы не маем права перагарнуць старонку і дараваць злачынствы. Акупанту вельмі хочацца, каб мы ўсе перагарнулі старонку й пайшлі далей.

Мы не маем маральнага права падтрымліваць бізнес паплечнікаў рэжыма. Калі ласка, правярайце тавары, бо паплечнікі робяць рэбрэндынг, мімікруюць пад беларушчыну, каб мы прытупілі пільнасць і набывалі іхнія тавары.

І трошку гісторыі.
У 19-м стагоддзі самыя блізкія суседзі для нас, літоўцы,па ініцыятыве біскупа Валанчуса вырашылі, што найпрайсцейшы спосаб нефінансавання - акупанта, гэта цвярозасць і здаровы лад жыцця.

Мы не маем маральнага права падтрымліваць бізнес паплечнікаў рэжыма. Калі ласка, правярайце тавары ў Краме, бо паплечнікі робяць рэбрэндынг, мімікруюць пад беларушчыну, каб мы прытупілі пільнасць і набывалі іхнія тавары.
Вынікі таварыстваў цвярозасці  ў Ковенскай  губерніі ў 19-м стагоддзі дасягнулі такога ўзроўню, што даходы ад акцызаў былі нашмат меншыя, чым выдаткі на збор акцызаў. Таварыствы цвярозасці - гэта была асабная старонка самаарганізацыіі простых літоўскіх сялян, праз якую пасля было прасцей распаўсюджваць ідэю нацыянальнай дзяржавы - у выніку Літва стала незалежнай у 1918. 

Вынікі таварыстваў цвярозасці ў Ковенскай губерніі ў 19-м стагоддзі дасягнулі такога ўзроўню, што даходы ад акцызаў былі нашмат меншыя, чым выдаткі на збор акцызаў. Таварыствы цвярозасці — гэта была асабная старонка самаарганізацыіі простых літоўскіх

Памятайма, што кожная выпітая бутэлька акцызных тавараў ці цыгарэта - гэта двайны ўдар па пячонцы. Кожны каўток алкаголю і зацяг цыгарэты - гэта капейчына акупанту. 
Мы не маем права карміць акупанта!

Кожны каўток алкаголю і зацяг цыгарэты — гэта капейчына акупанту.
Ня піць і ня паліць - гэта  проста, бяспечна, карысна для здароўя і вельмі танна. Не трэба нікуды выходзіць, ня трэба маляваць транспарант, ня трэба крычаць лозунгі - трэба проста не набываць цыгарэты і падакцызныя тавары.

Калі шэрая маса п’е і паліць - мы не маем права апраўдвацца, што алкаголь і цыгарэты нам дапамагаюць раслабіцца і перажыць стрэс. 
Цыгарэты і алкаголь - дапамагаюць рэжыму, але не нам вольным грамадзянам!


Гэта можа зрабіць кожны, абсалютна кожны!

Раскажы сябрам і родзічам аб гэтым наўпрост зараз.

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход /  Изменить )

Google photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google. Выход /  Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход /  Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход /  Изменить )

Connecting to %s