Чорны лебедзь

Учора прыйшлі за Нашай Нівай, «першай газетай з рысункамі», газетай, што зрабіла выбар застацца ў Беларусі, бо іншай Беларусі ня мае.

Прыйшлі за людзьмі, чыя мара будаваць Беларусь, у якой не будуць катаваць і забіваць, у Беларусі, дзе кожны будзе мець слова і права выбара.

Прыйшлі за газетай невучы, хто ўмее толькі «просто делать свою работу». 

Нейкі т.зв. суддзя даў 14 год Віктару Бабарыка за жаданне вярнуць у Беларусь надзею, бо гэты суддзя здольны толькі «просто делать свою работу»
Міколу Дзядка катавалі т.зв. Міліцыянеры, бо проста «делалі свою работу»

Яны проста «просто делают свою работу», знішчаючы Беларусаў, і не адчуваюць аніякага страху і віны.

Мы, Беларусы, маем на выбар дзве мажлівасці: зваліць ці вярнуць дзяржаву сабе. Адсядзецца і пачакаць - гэта не выбар Беларуса, адседдзецца немагчыма, бо прыдуць за кожным рана ці позна.

Мы выходзілі на мірны пратэст, не за дзядзю, не за рабочага завода, мы выходзілі на мірны пратэст за сваю будучыню.

Пакуль мы будзем сядзець дома і чакаць нейкага «чорнага лебедзя», то гэтыя «выканаўцы» будуць і надалей нішчыць краіну. Яны прыдуць за кожным рана ці позна.

Мы, Беларусы, маем на выбар дзве мажлівасці: зваліць ці вярнуць дзяржаву сабе.
Калі мы хочам нейкую каштоўнасць, мы нешта робім для гэтага. Напрыклад, нам хочацца малака, мы йдзем ножкамі ў краму ці на сайт дастаўкі. Само малако, як каштоўнасць, не прылятае да нас у лядоўню па ўласнай ініцыятыве. Каштоўнасць не прылятае сама, аніякія еўрапейцы санкцыямі не прымусяць акупацыйны рэжым змяніцца і падпарадкавацца народу. 

У акупацыйнага рэжыму хопіць рэсурсаў на існавання на дзесяцігоддзі, калі мы будзем проста чакаць. Аднак акупанты не маюць рэсурсаў на актыўны і працяглы мірны супраціў. 

Вы памятаеце, як пачало ўсё бурацца, калі людзі некалькі днёў выходзілі на вуліцы нягледзячы на кулі і гранаты?  Вось да гэтага не падрыхтаваны акупант - ён можа хутка і пазіцыйна збіць хвалю, але доўга ён не можа трымаць абарону.

Пасля мы чамусьці вырашылі пачакаць, пакуль «выканаўцы» пераловяць усіх і перасадзяць. Улада і Беларусь не будуюцца ў фэйсбуку ці тэлеграме, але на вуліцах гарадоў і вёсак. Віртуальная Беларусь - гэта і ёсць пажаданні рэжыму, яму окей, што мы кожны дзень дзесьці ў інтэрнэце абураемся: «неважна колькі год - чалавек столькі не будзе сядзець». Будзе і будуць сядзець іншыя, пакуль мы будзем сядзець дома і будаваць сваю «віртуальную Беларусь».

Улада і Беларусь не будуюцца ў фэйсбуку ці тэлеграме, але на вуліцах гарадоў і вёсак.
Калі мы кажам «мы тут улада», то трэба й дамагацца ўлады, а не проста пахадзіць і йсці дадому. 

Ніякі чорны лебедзь не прыляціць, пакуль мы сядзім дома! Ад эканамічнага крызісу рабочыя і чыноўнікі ня пойдуць мяняць уладу - яны будуць толькі наракаць на беднасць і далей хадзіць на работу. А нашым дзецям пасля жыць у бесперктыўнасці і чэрні толькі таму, што зараз мы сядзім дома, а не страйкуем і не пратэстуем.

Ніякі чорны лебедзь не прыляціць, пакуль мы сядзім дома!
Мы мусім не ленавацца, мы мусім вярнуцца на вуліцу - яны нас баяцца, калі мы на вуліцы і на вуліцы доўга, а не толькі па нядзелях, каб пасля пайсці «на работу». 

Хадзіць на работу і адпачыць на дачы - гэтыя радасці і пакіне нам акупант, а адчуванне сябе гаспадаром сваёй краіны - гэта яны пакінуць сабе.

Мы, народ Беларусі, і ёсць улада, а тыя, хто нам, Беларусам перашкаджае мірна выказваць меркаванне, парушаюць Канстытуцыю і здзяйсняюць злачынства, і мы, Беларусы, маем права злачынства перасекчы паводле арт. 36 Крымінальнага Кодексу Рэспублікі Беларусь.

Жыве Беларусь!

Одно мнение о "Чорны лебедзь"

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход /  Изменить )

Google photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google. Выход /  Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход /  Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход /  Изменить )

Connecting to %s

%d такие блоггеры, как: