#краматутбай

Учора ўлады вырашылі канчаткова мачкануць TUT.BY, толькі таму, што яно з’яўляецца вольным смі і імкнецца несці інфармацыю грамадству - гэта абсалютна непрымальна.

Выпускнікі юрфакаў «па распрэдзеленію» сваёй абыякавасцю знішчаюць усё добрае, што створана беларусамі за гады незалежнасці: ад банкаў да айці бізнэса.

Мы, беларусы, маем паказаць нашую салідарнасць з тутбаем: 
- Падпішыцеся на тутбай паўсюль, дзе можна (telegram,instagram,youtube и facebook)
- Дапамажыце фінансава тутбаю пакупкай рэкламы, данатам, купіце мерч тутбая, сборам сродкаў ці праз фонды салідарнасці
- Дапамажыце працай - зрабіце расследванне, падзяліцеся інфармацыяй, напішыце код, купіце дамен, каб яны маглі пераехаць хутка.
- Айцішнік з кампаніі ПВТ? Звярніцеся за кіраўніцтва - трэба ўпісвацца ўсім за тутбай, інакш выпускнікі юрфака «па распрэдзеленію» хутка прыйдуць у офіс вашай кампаніі.
- Ёсць і іншыя мірныя спосабы выказвання сваёй падтрымкі і выказвання меркавання, гарантаваныя Канстытуцыяй Беларусі

Спачатку яны забіваюць мірных людзей на дэманстрацыях, і ім няма нічога, пасля яны катуюць, пасля прымаюць неправавыя законы, знішчаюць медыя. Яны не спыняцца, бо ў няма тармазоў - толькі мы сваёй салідарнасцю можам іх спыніць.

Мірная салідарнасць - наш інструмент барацьбы за нашыя правы і супраць незаконнага захопу ўлады малой групкай пры дапамозе людзей, «просто выполняюшчых свою работу і нічего незаконного не делаюшчых». 

Хопіць, значыць хопіць!

Падзяліцеся з сябрамі - як мы разам можам падтрымаць Тутбай.
#краматутбай

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход /  Изменить )

Google photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google. Выход /  Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход /  Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход /  Изменить )

Connecting to %s